Баязьлівы Зайка

Дрыжаў заўсёды зайка
Ад вуха да хваста.
Ён усяго баяўся
І дрэва, і куста,
Сарокі-белабокі,
Лісіцы і савы.
І так са страху зьбіўся,
Што клыпаў ледзь жывы.

Чым жыць і калаціцца,
Хавацца ў верасы.
Дык лепей утапіцца
Надумаўся касы.
Гаворыць зайчанятам,
Бо шкода іх яму.
"Капусты вам пакінуў
На цэлую зіму".

Заплакаў, разьвітаўся,
Па кладцы ўжо ідзе.
І раптам захістаўся,
Баіцца што ўпадзе.
Зялёная рапуха
Тут плёхнула ў ваду
І зайка засьмяяўся:
“Тапіцца ні пайду!”