Цярушы Зіма Сьняжок

Цярушы зіма сьняжок,
Сып на поле наша
Я надзену кажушок
Мне зіма не страшна.

Тата шапку мне купіў
Зь мяккім цёплым пухам
Нават самы злы мароз
Не ўшчыпне за вуха.

А цяпер старэйшы брат
Хораша і чынна
Мне майструе самакат
На жалезных шынах.

Дык жа сып зіма сьняжок
Густа без агрэхаў
Нам бяз коўзанкі няма
Ні забаў, ні ўцехаў.

Н.Гілевіч