1
Я не пью і не куру,
Некрасіва гавару.
З жонкай Галяй не жыву,
У магазіны не хажу.

Я парламент не терплю,
С БэНээФам не дружу.
Камуністов всех побью,
Только Гітлера люблю.

Я не сільный, я не слабый,
Я не хітрый, я не храбрый,
Я не нішчый, я не бедный,
Я не злой, но очэнь врэдный.

Я не лётчык, не пажарный,
Я да ужаса бездарный.
Я тупой, як пень-калода,
Я дурненькі ад прыроды.

Я не Грыб і не Карпенка
Хто я дзеці?
— _ _ _ _ _ _ _ _ _ .

2
Вось вам быль-небыліца:
у пяці чалавек — адна паясніца.
3
Учапіўшыся за мядзведзя,
гайня сабак едзе.
Мядзведзя не ірвуць,
толькі зямлю дзяруць.

4
З белай зрабілася бураю,
у печ без скуры пайшла,
а выйшла — са скураю.

5
Хістаецца-вагаецца,
усё праўды дамагаецца.
Нікому не змане,
а скажа так ці не.

6
Усё, што мае перадаць
на твары ў яго відаць.
А язык у таго,
хто глядзіць на яго.

7
Гэты прысмак
ведае кожны:
жаваць няма як,
а глытаць можна.

8
Адгадай загадку гэтую:
у лазні парыцца ў вопратцы,
да стала ідзе —раздзетаю.

9
Дагары дном
збанок з малаком.

10
Стаіць пястунчык —
за кожны глытунчык
просіць пацалунчык.

11
Толькі рот ды жывот —
вось які ён жываглот!
Як няўежна,
ляжыць лежма,
Як наесца —
устане на месцы.

12
Набраўшы ўсяго за пазухі,
аж ледзь не пухне,—
вурчыць зіма на кухні.

13
Ненаедны таўстун, усё глытаць ахвочы,—
большы рот, чым жывот, а ў вушах — вочы.

14
Ці бачыў такое, суседзе? —
Пад дажджом на парашуце
пагода едзе.

15
Ну і дзіўны посуд
носіш, браце, ты:
дагары дном — поўны,
дном уніз — пусты.

16
Пухнатае ягнятка —
хто ж падумаць мог? —
днём яно — з нагамі,
а ўначы — без ног.

17
Пер'я наелася,
у кашулю адзелася,
і спіць у ахвоту
начная істота.
Ляжыць, дзе і ты —
чатыры вухі, два жываты.

18
Твой сябар блізкі:
сяздіць — высокі,
а ўстане — нізкі.

19
У якой малечы
калені вышэй за плечы?

20
Між агуркамі, буракамі —
каза з зялёнымі рагамі

21
Стаіць дзед пры дарожцы,
усім чапляе па брошцы.

22
Што за навінка:
пад елкай вырасла сланінка!

23
Па драўляным мосце
бегае кабыліца:
сякераю скубе,
выкідвае патыліцай.

24
Бліскучае выжла
скакаць у бор выйшла.
Звонка дрэва чэша,
на ўвесь лес брэша.

25
Побач, поплеч, поручкі
узяліся подручкі

26
У кутку —
барада на кійку

27
Цэлы дзень толькі тым і заняты,
што праводзяць то ў хату, то з хаты.

28
Вось праява — ну і ну!
Кульгавая дарога палезла на сцяну!

29
Што гэта такое?
Сеў — адзін, а ўсталі — двое.

30
Хочаш спераду пагладзіць -
Трэба ззаду палізаць.



#1 Аўтар Пятро
зьмяшчэньне толькі з дазволу Беларусачкі (aksjuta@yahoo.com)
Аўтар # 2-29 Анатоль Клышка
#30 Расказаў Фрэмд

Адказы 1. Лукашэнка 2. Рука і пальцы 3. Трактар 4. Булка хлебу 5. Вага 6. Ліст 7. Малако ці сок 8. Бульба 9. Вымя 10. Шклянка 11. Мех 12. Халадзільнік 13. Цэбар 14. Парасон 15. Шапка 16. Шкарпэтка 17. Падушка 18. Цюцік 19. Камар 20. Цыбуля 21. Дзядоўнік 22. Грыб 23. Гэблік 24. Сякера 25. Ланцуг 26. Памяло 27. Дзьверы 28. Драбіны 29. Чалавек і цень 30. Марка